Па́вал Сямё́навіч Грынчу́к (нарадзіўся ў 1976 годзе ў Шаркоўшчыне, Віцебская вобласьць, Беларусь) — беларускі фізык. Доктар фізыка-матэматычных навук[1].

Павал Грынчук
Дата нараджэньня 1976
Месца нараджэньня Шаркоўшчына, Беларусь
Месца вучобы Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт
Занятак фізык
Навуковая сфэра фізыка
Месца працы Інстытут цепла- і масаабмену імя А.В. Лыкава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Навуковая ступень доктар фізыка-матэматычных навук[d]

Біяграфія

рэдагаваць

Скончыў Шаркоўшчынскую сярэднюю школу №2 ў 1993 годзе. У 1998 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт.

Загадчык аддзяленьня цеплафізыкі дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут цепла- і масаабмену імя А. В. Лыкава» Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Доктар фізыка-матэматычных навук. Тэма дысэртацыі — «Працэсы пераносу энэргіі і рэчыва ў гетэрагенных асяродзьдзях са стахастычнай структурай». Вучоная ступень доктара фізыка-матэматычных навук прысуджана за выяўленьне існаваньня адзінай энэргетычнай мяжы патуханьня хвалі гарэньня ў сумесі парашкападобных рэагентаў, што дазволіла стварыць навуковую базу для разьліку і праектаваньня новага пакаленьня энэргаэфэктыўнага пячнога абсталяваньня для нагрэву і тэрмаапрацоўкі мэталю, якія ўкаранёныя на прадпрыемствах Рэспублікі Беларусь, Расеі, Рэспублікі Віетнам.

Жанаты, мае дзьвух дачок.