Пабакі
«Пабакі» — аповесьць беларускага пісьменьніка Васіля Гігевіча, напісаная ў 1990 годзе ў жанры сацыяльнай антыўтопіі.
Пабакі | |
Жанр: | антыўтопія |
---|---|
Аўтар: | Васіль Гігевіч |
Мова арыгіналу: | беларуская |
Год напісаньня: | 1990 |
Публікацыя: | 1990 |
Назва
рэдагавацьПабакі — штучна выведзены від надзеленага розумам пацука, які звонку нагадвае гібрыд пацука і сабакі. Назва аповесьці зьяўляецца спалучэньнем гэтых двух словаў[1].
Сюжэт
рэдагавацьДзеяньне аповесьці разгортваецца ў недалёкай будучыні і займае дакладна акрэсьлены прамежак часу: з 10 студзеня 1999 да 16 верасьня 2002. Галоўныя героі адсутнічаюць. Сюжэтны наратыў спазнаецца праз службовыя запіскі і выняткі з газэтных артыкулаў, сакрэтныя дакумэнты для слуюбовага выкарыстаньня, фрагмэнты навуковых артыкулаў і аўтарэфэратаў дысэртацый і ншыя так званыя афіцыйна-справавыя паперы. Распачынаюць і заканчваюць аповесьць разьдзелы пад аднолькавы загалоўкам «З запісной кніжкі пацыента гарадзкой псыхіятрычнай бальніцы».
Аповесьць пачынаецца з таго, што супрацоўніца звышсакрэтнага навуко-дасьледчага інстытуту Тамара Іванаўна Марачкова памылкова вылівае ў каналізацыю досьледны матэрыял з жывымі эмбрыёнамі паддосьледных пацукоў. У выніку Горад запаланяюць пачварныя істоты, якія пачынаюць імкліва размнажацца ў падземных сутарэньнях, і людзям нічога не застаецца, як прыстасоўваць сваё жыцьцё да іх звычак і нораваў. Працэс канчатковай адаптацыі жыхароў Гораду да новаствораных пабакаў праходзіць надзвычай хутка.
Кампазыцыя
рэдагавацьКампазыцыйна структура аповесьці ўключае ў сябе такія элемэнты постмадэрнісцкага пісьма, як фрагмэнтарнасьць, спалучэньне неаднародных у жанрава-стылёвых адносінах тэкстаў, імітацыя дакумэнтаў і справавога пісьма і аўтарская аддаленасьць у дачыненьні да падзеяў, здарэньняў і пэрсанажаў, адлюстраваных у творы[1].