П’ячэнца
П’ячэ́нца (па-італьянску: Piacenza) — горад у паўночнай Італіі ў рэгіёне Эмілія-Раманьня, адміністрацыйны цэнтар правінцыі П’ячэнца. Насельніцтва складае 103 294 чалавекі (2020 год)[3]. Горад разьмешчаны на паўднёвым беразе ракі По. Горад быў заснаваны ў 218 да н. э.[4]
П’ячэнца | |||||
італ. Piacenza | |||||
Базыліка Сан-Франчэска на плошчы Кавальлі | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 218 да н. э. | ||||
Краіна: | Італія | ||||
рэгіён: | Эмілія-Раманьня | ||||
правінцыя: | П’ячэнца | ||||
Мэр: | Патрыцыя Барбіеры | ||||
Плошча: |
| ||||
Вышыня: | 62 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: |
| ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
Тэлефонны код: | 0523 | ||||
Паштовы індэкс: | 29121–29122 | ||||
Нумарны знак: | PC | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 45°3′0″ пн. ш. 9°42′0″ у. д. / 45.05° пн. ш. 9.7° у. д.Каардынаты: 45°3′0″ пн. ш. 9°42′0″ у. д. / 45.05° пн. ш. 9.7° у. д. | ||||
П’ячэнца | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
https://www.comune.piacenza.it/ |
Славутасьці
рэдагавацьГарадзкая пляніроўка П’ячэнцы ў значнай ступені прытрымлівацца той, што была прынятая яшчэ старажытнымі рымлянамі. Цэнтральнае збудаваньне гораду — цагляная катэдра (дуома) ў лямбардзка-раманскім стылі (1122—1253). Фасад катэдры Сан-Антоніё адносіцца да XI стагодзьдзя, але большая частка храму была пазьней перабудаваная. Сярод іншых значных храмаў — цэрквы Сан-Савіна (асьвечана ў 1107 г., рэдкія падлогавыя мазаікі XII ст.); Сан-Франчэска (закладзена ў 1278 г.); Санта-Марыя-дзі-Кампанья (1522—1528, фрэскі Пардэнонэ); Сан-Сіста (1499—1511; для гэтага храма Рафаэль напісаў «Сыкстынскую Мадону»). Велізарнае паляцца Фарнэзэ пачалі будаваць у 1558 г. для Маргарыты Аўстрыйскай, ды так і ня скончылі. Паляцца Камунале — сярэднявечная пабудова XIII—XIV стст.
Насельніцтва
рэдагавацьГод | Колькасьць насельніцтва |
---|---|
2014 | 102 400[5] |
2018 | 103 942 |
2020 | 103 294[3] |
Асобы
рэдагаваць- Франчэска Анджаліні (1750—1788) — езуіт, перакладнік, літаратар, выкладнік Полацкага езуіцкага калегіюму
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Superficie di Comuni Province e Regioni italiane al 9 ottobre 2011 — ISTAT.
- ^ https://demo.istat.it/?l=it
- ^ а б Dato Istat - Popolazione residente al 31 dicembre 2020 (dato provvisorio) (італ.) demo.istat.it Праверана 29 сакавіка 2021 г.
- ^ Britannica, The Editors of Encyclopaedia. «Piacenza». Encyclopedia Britannica, https://www.britannica.com/place/Piacenza-Italy. Accessed 22 September 2021.
- ^ Асейнов Р. М., Галкина Т. А. ПЬЯЧЕНЦА // Большая российская энциклопедия. Электронная версия (2016); https://web.archive.org/web/20210921231143/https://bigenc.ru/fine_art/text/3486541 Дата обращения: 22.09.2021