О’Браен (1984)
О’Бра́ен (па-ангельску: O'Brien) — пэрсанаж раману Джорджа Орўэла «1984», высокапастаўлены чалец унутранае партыі. Характар часткова заснаваны на Глеткіне зь «Сьляпучае цемры» Артура Кэстлера[1].
О’Браен | |
O'Brien | |
Стваральнік: | Джордж Орўэл |
---|---|
Творы: | 1984 |
Пол: | мужчынскі |
Нацыянальнасьць: | Акіянія |
Ролю выконвае: |
Лярнэ Грын (1953) Андрэ Марэл (1954) Майкл Рэдгрэйв (О’Конар — 1956) Рычард Бэртан (1984) |
Зьнешнасьць і сацыяльнае становішча
рэдагавацьАпісваецца як «высокі шчыльны мужчына з тоўстаю шыяю і грубіянскім кплівым тварам». Аднак пры гэтым О’Браен не пазбаўлены абаяньня, разумны, а зьнешнасць баксёра-цяжкавагавіка ў спалучэньні з выхаванасьцю дае дзіўны кантраст. Апрануты ў чорны камбінэзон чальца ўнутранае партыі. Ўінстан лічыць, што О’Браен зьяўляецца чальцом падпольнага Братэрства. На самой жа справе О’Браен зьяўляецца супрацоўнікам паліцыі думкаў і займаецца назіраньнем і перавыхаваньнем.
Адносіны з Ўінстанам Сьмітам
рэдагавацьО’Браен выклікае сымпатыю ва Ўінстана, ён вырашае, што яму можна давяраць. У сваім дзёньніку ён піша, што гэты дзёньнік вядзецца для О’Браена і толькі ён зможа дапамагчы яму ў барацьбе з дыктатураю ангсоца. О’Браен спачатку ўяўляецца Ўінстану і Джуліі як прадстаўнік таемнае арганізацыі, супрацьстаялае ангсоцу і ўзначаленае Эмануэлем Гольдштэйнам. Але неўзабаве высьвятляецца, што ён — аґент паліцыі думак. Аднак, нават пасьля свайго арышту Ўінстан захоўвае некаторую частку сваёй павагі да О’Браена.
Дадатковыя зьвесткі
рэдагаваць- У арыгінальным рамане не завецца імя О’Браена, нічога не гаворыцца пра яго мінулае.
- У экранізацыі раману 1956 году О’Браен атрымаў іншае прозьвішча — О’Конар (па-ангельску: O'Connor). Гэта было злучана з тым, што актора, выканаўцы роля Ўінстана, клікалі Эдмонд О’Браен.
- Роля О’Браена ў экранізацыі 1984 году стала апошняю роляю брытанскага актора Рычарда Бэртана.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Arthur Mizener, «Truth Maybe, Not Fiction» у The Kenyon Review, Vol. 1, No. 4 (Autumn, 1949): 685.