Ота Шык
Ота Шык (па-чэску: Ota Šik; 11 верасьня 1919, Пльзень — 22 жніўня 2004, Санкт-Гален) — чэхаславацкі эканаміст і палітык. Распрацаваў плян рэформаў эканомікі ЧССР, спынены задушэньнем Праскае вясны.
Ота Шык | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся: |
11 верасьня 1919[1][2][3][…] |
Памёр: |
22 жніўня 2004[4][1][2][…] (84 гады) |
Партыя: | |
Дзеці: | Miroslav Sik[d] і Jiří Polák[d] |
Адукацыя: |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьВучыўся на электрамантэра[8]. У 1940 годзе ўступіў у нелегальную камуністычную партыю Чэхаславаччыны (КПЧ). У 1941 року трапіў у канцэнтрацыйны лягер Маўтхаўзен, дзе прабыў да канца вайны.
У 1957 року стаў прафэсарам эканомікі Вышэйшай палітычнай школы ЦК КПЧ[8]. У 1963 годзе Антанін Новатны асабіства даручыў Шыку падрыхтаваць эканамічную рэформу[8]. Прапанаваў праграму рэформаў, заснаваную на спалучэньні плянавай з рынкавымі мэханізмамі. Праграму прынялі на паседжаньні ЦК КПЧ у студзені 1965 году[8]. Рэформа Шыка раэлізоўвалася з 1967 да канца 1968[9]. У 1969 годзе[8], па савецкім уварваньні ў жніўні, Ота Шык адным зь першых уцёк з краіны[9].
З 1970 г. працаваў выкладчыкам у Базэлі і Манчэстэры, а потым прафэсарам эканомікі ўва Ўнівэрсытэце эканомікі і сацыяльных навук у Санкт-Галене[8].
У лістападзе 1989 году атрымаў магчымасьць вяртаньня на Бацькаўшчыну, прынамсі ў сфэры працы. Ён стаў мябром рады кансультантаў тагачаснага прэзыдэнта Вацлава Гаўла. На гэтай пасадзе працаваў тры гады[10].
Мастак
рэдагавацьЗахапляўся жывапісам, якога пачаў навучыцца яшчэ ў 1933 годзе. У 1994 і 1999 гадах у Празе былі зладжаныя дзьве рэтраспэктыўныя выставы ягоных твораў[10].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в г Ota Sik // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ а б в г Ota Šik // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
- ^ а б в г д е Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ а б Ota Sik // SIKART — 2006.
- ^ а б Evidence zájmových osob StB
- ^ а б Архіў прыгожых мастацтваў — 2003.
- ^ а б Šik, Ota, 1919-2004 // regional database of the Pilsen City Library (чэс.)
- ^ а б в г д е Ivana Chmel Denčevová. Příběh Oty Šika. Jak se vyučený elektromontér stal ekonomickým reformátorem pražského jara (чэс.) // Český rozhlas. — 26. srpen 2019.
- ^ а б Milan Urban. Ota Šik: Reformátor s vizí humánní společnosti // The Business Soirée. — 13. 11. 2019.
- ^ а б Vilém Faltýnek. Zemřel politik, ekonomický reformátor a malíř Ota Šik (чэс.) // Radio Prague International. — 25.8.2004.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Vilém Faltýnek. Zemřel politik, ekonomický reformátor a malíř Ota Šik (чэс.) // Radio Prague International. — 25.8.2004.
- Andreas Flörsheimer. Ota Šik a trojčlennost sociálního organismu (чэс.) // Kulturní noviny. — 08. 07. 2016.
- Ivana Chmel Denčevová. Příběh Oty Šika. Jak se vyučený elektromontér stal ekonomickým reformátorem pražského jara (чэс.) // Český rozhlas. — 26. srpen 2019.
- Milan Urban. Ota Šik: Reformátor s vizí humánní společnosti // The Business Soirée. — 13. 11. 2019.