Ордэн япіскапа Плятона
О́рдэн япі́скапа Плято́на Эсто́нскай апо́стальска-правасла́ўнай царквы́ (па-эстонску: Eesti Apostlik-Õigeusu Kiriku Piiskop Platoni orden) — узнагарода Эстонскай апостальска-праваслаўнай царквы. Ордэнам узнагароджваюць за служэньне на славу Бога і на карысьць Эстонскае апостальска-праваслаўнае царквы.
Ордэн япіскапа Плятона | ||
| ||
Арыгінальная назва | Eesti Apostlik-Õigeusu Kiriku Piiskop Platoni orden | |
---|---|---|
Краіна | Эстонія | |
Тып | ордэн | |
Падставы ўзнагароджаньня | служэньне на славу Бога і на карысьць Эстонскай апостальска-праваслаўнай царквы | |
Статус | уручаецца | |
Статыстыка | ||
Дата заснаваньня | 1922 |
Заснаваны ў 1922 року Сынодам у памяць пра першага кіраўніка аўтаномнай праваслаўнай царквы Эстоніі Платона, замардаванага бальшавікамі. Адным зь першых кавалераў ордэну 14 сьнежня 1925 стаў прэзыдэнт Эстоніі Канстантын Пятс[1].
Пасьля 1944 року царква працягнула сваю дзейнасьць у эміграцыі. Пасьля аднаўленьня незалежнасьці Эстоніі ўручэньне ордэну было адноўленае ў 1996 року[2].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Paul Kulbusch - piiskop Platon (эст.). Tõstamaa Manorhouse. Праверана 25 кастрычніка 2012 г.
- ^ Estonian Apostolic Orthodox Church Order of Bishop Platon 1st Class (анг.) Medalj.nu Праверана 25 кастрычніка 2012 г.