Оле Люкое (па-дацку: Ole Lukøje) — дзіцячая казка Ганса Крыстыяна Андэрсэна, у аснове сюжэту якой пакладзеная народная байка пра таямнічую містычную істоту накшталт Пясочнага чалавека, што паказвае дзецям сны. Некаторыя элемэнты ў гісторыі пра Оле Люкое нагадваюць таксама пра Марфэюса, грэцкага бога сна: напрыклад, Оле, як і Марфэюс, выкарыстоўваюць дзеля засынаньня дзяцей адмысловую ўсыпляльную вадкасьць (у Оле гэта салодкае малако).

Оле Люкое
Ole Lukøje
Партрэт
Оле Люкое на малюнку дацкага мастака Вільгэльма Пэдэрсэна(da)
Стваральнік: Ганс Крыстыян Андэрсэн
Творы: «Оле Люкое»
Пол: мужчынскі
Сям’я: брат (Сьмерць)

Оле Люкое носіць пад пахай два парасоны, якія раскрывае дзеткам, што сьпяць. Для дзяцей, якія паводзіліся добра, прызначаны парасон з прыгожымі малюнкамі. Ён дапамагае ім бачыць прыгожыя прыемныя сны. Непаслухмяным дзецям Оле Люкое адчыняе парасон без малюнкаў. Гэтыя дзеці ўначы ня бачаць сноў.

У казцы Оле Люкое наведвае хлопчыка на імя Яльмар штоночы цягам тыдню і бае яму казкі. На працягу казкі высьвятляецца, што Оле на самой справе вельмі стары. Апошнім вечарам, у нядзелю, Оле Люкое распавядае хлопчыку пра свайго брата, якога зваць так сама, аднак ён мае і другое імя — Сьмерць. Ён прыходзіць, каб заплюшчыць вочы тых, каму прыйшоў час сысьці з гэтага сьвету, і забраць іх з сабой.

Такім чынам, вобраз Оле Люкое распадаецца на два: падобна да грэцкіх Танатаса і Гіпнаса, багоў сьмерці і сну адпаведна, героі сваякі і адрозныя адзін ад другога.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Оле Люкоесховішча мультымэдыйных матэрыялаў