Ніцэлёпсіс двухдомны

Ніцэлёпсіс двухдомны (Nitellopsis obtusa) — водная расьліна зь сямейства харавыя водарасьці (Characeae).

Ніцэлёпсіс двухдомны (Nitellopsis obtusa)

Ніцэлёпсіс двухдомны распаўсюджаны па тэрыторыі ўсёй Эўропы і Паўночнай Азіі да Сыбіры і Японіі. На паўночным захадзе Эўропы сустракаецца рэдка, некалькі часьцей у паўночных і ўсходніх рэгіёнах. Расьліна добра пераносіць пэўнае невысокае ўтрыманьне солі ў вадзе, таму сустракаецца не толькі ў глыбокіх азёрах з празрыстай нямутнай вадой, але і ў зьмяшаных водах узьбярэжжаў Паўночнага і Балтыйскага мора. Расьце пераважна на глыбіні 4-10 мэтраў у азёрах мэзатрофнага тыпу. Апошнія дасьледваньні сьведчаць аб тым, што невысокая доля угнаеньняў (антрапагенная эўтрафікацыя) не мае значнага ўплыву на жыцьцяздольнасьць і функцыянальныя працэсы расьліны пры ўмове дастатковай колькасьці спажыўных рэчываў.

Некаторыя расьліны дасягаюць максымальнай даўжыні ў 2 мэтра, звычайная даўжыня ніцэлёпсіса двухдомнага складае ад 20 да 50 сантымэтраў.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Ніцэлёпсіс двухдомнысховішча мультымэдыйных матэрыялаў