Нікому
«Нікому» — паэма Янкі Купалы, напісаная ў 1906 годзе і ўпершыню апублікаваная ў 1926 годзе.[1].
«Нікому» | |
Ілюстрацыя М. Басалыгі да паэмы «Нікому» | |
Жанр: | паэма |
---|---|
Аўтар: | Янка Купала |
Мова арыгіналу: | беларуская мова |
Год напісаньня: | 1906 |
Публікацыя: | 1926 |
Электронная вэрсія |
У аснове паэмы — пачутае Купалам зімой 1906 году ў час працы на бровары ў вёсцы Яхімоўшчына ад селяніна В. Л. Парфёна апавяданьне пра жорсткасьць былога мясцовага пана, які загубіў жыцьцё маладога хлопца і дзяўчыны.
Паэт ад імя старога селяніна распавядае пра трагічны выпадак. Пакахаліся вясковы хлопец Тамаш зь дзяўчынай Аленай. Пайшлі ў двор да пана прасіць дазволу згуляць вясельле. Дазвол быў дадзены, але «Аленку-красуню пан на воку меў». Далейшае дзеяньне быццам бы палярызуецца паказам дзьвюх проіцілеглых карцінаў: вясельля ў вёсцы і панскага гульбішча ў двары. П’янаму панскаму зброду захацелася глуму, зьдзеку і ўцехі. Дзесяць гайдукоў кінуліся выконваць загад пана: забраць зь вясельля маладую «на гулі» ў панскі двор. На шляху гвалтаўнікоў стаў Тамаш. У парыве адчаю і безвыходнасьці Тамаш сякерай забівае сваю каханую: лепш няхай прыме сьмерць, чым будзе над ёй глуміцца «распасьвены зьвер».
Структурна твор арганізаваны складана: кожная з 14 часткаў паэмы складаецца з 5 строфаў, у якіх эмацыянальна-зрокава ўзнаўляецца асобная сцэнка-карціна. Тым самым Я. Купала пазьбягае манатоннасьці, традыцыйнай расьцягнутасьці. Апавядальнасьць набывае напружаны вонкавы і ўнутраны драматызм.[2]
Крыніцы
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Янка Купала: Энцыкл. даведнік / БелСЭ; Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн., БелСЭ, 1986. — 727 с, 26 л. іл.; Артыкул «Нікому» / Аўтар — М.М.Арочка. — C. 439—440.