Ніколаз Чалакашвілі

грузінскі сьвятар, першадрукар

Ніколаз Чолакашвілі (Нікіфар Ірбах, па-грузінску: ნიკოლოზ ჩოლოყაშვილი (ნიკიფორე ირბახი); 1585—1658) — грузінскі першадрукар, стваральнік першага друкаванага тэксту на грузінскай мове (Лярэтанская літанія, 1629).

Ніколаз Чалакашвілі
Дата нараджэньня 1585[1]
Дата сьмерці 1658[1]
Занятак лексыкограф, мовазнавец, дыплямат, каліграфіст

Біяграфія

рэдагаваць

Ад бацькоў атрымаў імя Ніколаз. Паходзіў з знакамітага кахэцінскага тавадзкага роду Ірубакідзэ—Чалакашвілі. Бацька, Аман Ірубакідзэ-Чалакашвілі, быў знакамітым грузінскім вайскоўцам, маці Барбарэ — дачкаю арагвійскага эрыстава. У 1596 року Ніколаз быў накіраваны ў Рым, дзе навучаўся ў грэцкай школе і вярнуўся ў Грузію ў 1608 року. Перад вяртаньнем, яшчэ ў Рыме, ён прыняў пострыг пад іменем «Нікіфар». Пасьля разрабаваньня краіны ў 1614 року войскамі іранскага шага Абаса I Нікіфар перасяліўся ў Ерусалім, дзе 13 гадоў быў інакам у грузінскім Крыжовым манастыры (1614—1626).

У 1626—1629 роках знаходзіўся з дыпляматычнай місіяй у Эўропе. Вярнуўшыся ў Грузію, быў пастаўлены ігуменам катэдры Мэтэхі. Пры ўварваньні ў 1632 року ў Грузію цара Растома з іранскім войскам Нікіфар быў амбасадарам цара Тэймураза на сустрэчы з турэцкім султанам і прасіў пра вайсковую дапамогу, а пасьля цараваньня Растома (1633) жыў пры двары князя Адышы (Самэгрэла) Лявана II Дадыяні.

З 1643 па 1649 рок зноўку ў Ерусаліме, ігумен Крыжовага манастыра. У 1649 року вярнуўся з Ерусаліма і пасяліўся ў Заходняй Грузіі. Апошнія гады жыцьця Ірбах ізноўку пражыў пры двары Лявана Дадыяні. Быў дабраславёны на пасаду Каталікоса-Патрыярха Заходняй Грузіі, аднак пасьля раптоўнай сьмерці ў 1657 року Дадыяні трапіў пад гнаньне з боку новага князя Адышы — Ваміка Ліпартыяні. Нікіфар быў зьняволены ў вежу, дзе памёр у 1658 року.

Імем Нікіфара Ірбаха названая вуліца ў Тбілісі.

  1. ^ а б ニコロズ・コロカシヴィリ // https://mairi.me/-/1015914

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць