Нікляс Кіркелёке

дацкі гандбаліст

Нікляс Кіркелёке (па-дацку: Niclas Kirkeløkke; нар. 26 сакавіка 1994 году) — дацкі гандбаліст нямецкага клюбу «Фленсбург-Гандэвіт» і нацыянальнай зборнай Даніі. Гуляе на пазыцыі правага гульнёвага гульца. Маці і цётка Нікляса таксама гулялі ў гандбол, таксама як і ягоная сястра.

Нікляс Кіркелёке
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 26 сакавіка 1994(1994-03-26) (30 гадоў)
Пазыцыя гульнёвы
Клюбная інфармацыя
Клюб Фленсбург-Гандэвіт
Нумар 5
Клюбы
Гады Клюб
2012—2019
2019—2024
2024—
ГОГ
Райн-Нэкар Лёвэн
Фленсбург-Гандэвіт
Зборныя
2016— Мужчынская зборная Даніі па гандболе Данія

Кар’ера

рэдагаваць

У 2006 годзе далучыўся да клюбу ГОГ. Дэбютаваў у галоўнай мужчынскай камандзе клюбу ўлетку 2012 году, на той час клюб спабонічаў у другімі дывізіёне чэмпіянату Даніі[1]. Паводле вынікаў сэзону ГОГ трапіў галоўнай гандбольнай лігі краіны[2]. У лістападзе 2018 году датчанін склаў двухгадовую працоўную дамову зь нямецкім клюбам «Райн-Нэкар Лёвэн», паводле якой выступы за клюб Бундэсьлігі мусіў пачаць зь лета 2019 году[3]. У сьнежні 2021 году падоўжыў кантракт да сканчэньня сэзону 2023—2024 гадоў[4]. Сэзон 2024—2025 гадоў пачне гуляць за «Фленсбург-Гандэвіт», зь якім умовіўся на трохгадовы кантракт[5]. Перад пачаткам сэзону 2024—2025 гадоў склаў працоўную дамову з клюбам «Фленсбург-Гандэвіт», пагадзіўшыся на супрацу да 2027 году[6].

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць