Нівоз
Ніво́з (па-француску: nivôse, паводле лац. nivosus — сьнежны) — 4-ы месяц (21/23 сьнежня — 19/21 студзеня) францускага рэспубліканскага календару, які дзейнічаў з кастрычніка 1793 па 1 студзеня 1806.
Як і ўсе месяцы францускага рэспубліканскага календару, складаўся з 30 дзён, якія падзяляліся на 3 дэкады. Кожны дзень меў назву сельскагаспадарчай расьліны, акрамя пятага ды дзясятага дзён, якія мелі назву свойскай жывёлы і сельскагаспадарчае прылады адпаведна.