Няведка на Месяцы
Няведка на Месяцы (па-расейску: Незнайка на Луне) — раман-казка Мікалая Носава (па-расейску: Николай Носов) з сэрыі аб прыгодах Няведкі з рысамі навуковай фантастыкі. Гэта заключная частка трылёгіі раманаў Носава, яка складаецца з твораў: Прыгоды Няведкі й ягоных сяброў (1953—1954), Няведка ў Сонечным горадзе (1958), Няведка на Месяцы (1964—1965).
Няведка на Месяцы | |
па-расейску: Незнайка на Луне | |
Жанр: | антыўтапічны раман[d], казка і фэнтэзі |
---|---|
Аўтар: | Мікалай Носаў[d] |
Мова арыгіналу: | расейская мова |
Год напісаньня: | 1964—1965 |
Публікацыя: | 1965 |
Папярэдні твор: | Dunno in Sunny City[d] |
Упершыню раман быў апублікаваны ў часопісе Сям'я й школа (па-расейску: Семья и школа) ў 1964—1965 гадах. Асобным выданьнем выйшла кніга ў выдавецтве Дзіцячая літаратура (па-расейску: Детская литература) ў 1965 годзе. Мастак ілюстрацыяў Генрых Вальк (па-расейску: Генрих Вальк)
У 1969 годзе Носаву за трылёгію твораў пра Няведку была надана Дзяржаўная прэмія РСФСР імя Н. К. Крупскай. Паводле кнігі ў 1997—1999 гадах на студыі FAF Entertainment па сцэнары Ўладзімера Галаванава і Сяргея Іванова была зьнята мультыплікацыйная стужка Няведка на Месяцы.
У творы распавядаецца пра подараж Няведкі й Пончыка на Месяц, дзе яны знаходзяць падобную на сваю цывілізацыю, але з капіталістычным уладам. Няведку прыходзіцца цяжка, яго накіроўваюць да вострава баранаў, але зь Зямлі прылятае выратавальная экспэдыцыя, якая забірае Няведку з Пончыкам дамоў на Зямлю.
У гэтым артыкуле няма спасылак на якія-небудзь крыніцы.
|