Нэмрут Дагі
гара ў Турэччыне
Нэмрут Дагі (па-турэцку: Nemrut Dağı), таксама Нэмрут Даг і Нэмруд Дагі — гара на паўднёвым усходзе Турэччыны, у правінцыі Адыяман. Вышыня 2150 м. На гары знаходзіцца вялізная грабніца Антыёха I з Камагены, якую ён пабудаваў каля 60 г. да н.э. у свой гонар, з тэрасамі і высокімі (да 10 м) статуямі, якія ўяўляюць сабой выявы багоў, продкаў, жывёлаў і птушак. Грабніца мае вышыню 50 м і дыямэтар 145 м. З 1987 году грабніца Антыёха ўваходзіць у Сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО.
Нэмрут Дагі | |
---|---|
Nemrut Dağı* | |
Сусьветная спадчына ЮНЭСКО | |
Краіна | Турэччына |
Тып | Культурная спадчына |
Крытэры | ii, iii, iv |
Спасылка | 448 |
Рэгіён** | |
Гісторыя ўключэньня | |
Уключэньне | 1987 (11-я сэсія) |
* Назва ў афіцыйным сьпісе па-ангельску ** Рэгіён паводле клясыфікацыі ЮНЭСКО |
Галерэя
рэдагаваць-
Усходняя тэраса
-
Заходняя тэраса
-
Ільвіная галава
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьНэмрут Дагі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў