Нэапалітанская затока
Нэапалітанская затока (па-італьянску: Golfo di Napoli) — частка Тырэнскага мора, на заходнім беразе Італіі, славіцца прыгажосьцю навакольнай мясцовасьці, вельмі багаты жывёльны сьвет.
Ад мыса Мізено на захадзе да мыса Кампанэла на ўсходзе 30 км шырыні. Берагі густа населеныя. У заходняй ўскраіне вялікія астравы Іскія і Прачыда, у ўсходняй ўскраіне — Капры. Вакол нэапалітанскай затокі з паўночнага захаду на паўднёвым усходзе знаходзяцца руіны антычнага рымскага горада Байа, горад Пацуолі зь яго Флегрэйскімі палямі, вялікі горад Нэапаль, вулькан Везувій і раскопкі старажытных гарадоў Пампэі і Геркулянум, гарады Тор-дэль-Грэка і Кастэлямарэ-і-Стабія. На паўднёвым усходзе затокі разьмяшчаецца паўвостраў Сарэнта.