Вульгата

лацінскі пераклад Бібліі IV стагодзьдзя
(Перанакіравана з «Нэавульгата»)

Вульга́та (па-лацінску: Vulgatаe, ад versio vulgataагульнапрынятая/папулярная вэрсія) — пераклад Біблії на лацінскую мову IV стагодзьдзя, які быў ажыцьцёўлены пераважна сьвятым Еранімам Стрыдонскім, які замяніў розныя варыянты лацінскіх перакладаў Бібліі (Vetus Latina), якія існавалі да таго часу.

Адно з выданьняў Вульгаты

На канец IV стагодзьдзя ўзьнікла патрэба ў адзіным, пэўным лацінскім тэксьце Бібліі: пераклад быў даручаны Ераніму, найбуйнейшаму знаўцу Бібліі й сакратару папы Дамаса I. Паколькі Еранім выдатна валодаў грэцкай і лацінскай мовамі й меў значныя веды іўрыту, у 386 годзе Еранім перабраўся ў Бэтлеем і больш за 20 гадоў працаваў над перакладам Старога й Новага Запаветаў. Ён пачаў з Новага Запавету й пераклаў яго з грэцкай, а затым Стары Запавет — з грэцкай і з іўрыту. Зроблены Еранімам пераклад Бібліі стаў нарматыўным лацінскім тэкстам, які атрымаў назву Вульгата.

Трыдэнцкі Сабор 1546 году зацьвердзіў тэкст Бібліі Ераніма — і Вульгата ўвайшла ва ўсеагульны ўжытак на Захадзе як афіцыйны пераклад, абавязковы для Рымска-Каталіцкай Царквы. Упершыню Вульгата была выдадзена пры Сыкст V, пад загалоўкам: «Biblia sacra vulgatae editionis» у 1590 годзе, затым перавыдавалася Грыгорыюсам XIV, Клімэнтам VIII і іншымі папамі. На працягу стагодзьдзяў Вульгата зьяўлялася крыніцай усіх перакладаў Бібліі заходнеэўрапейскіх моваў.

З 1979 году існуе выпраўленая вэрсія, то бок вядомая як Нэавульгата.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Вульгатасховішча мультымэдыйных матэрыялаў