На радзіме (карціна Апалінара Гараўскага)
На радзіме — карціна беларускага мастака Апалінара Гараўскага (1833—1900), напісаная ў 1860 годзе. Зьяўляецца часткай збору Дзяржаўнай Трацьцякоўскай галерэі ў Маскве[1].
На радзіме | |
Мастак | Апалінар Гараўскі |
---|---|
Год | 1860 |
Тып | алей, палатно |
Месцазнаходжаньне | Дзяржаўная Трацьцякоўская галерэя, Масква |
Гісторыя
рэдагавацьКарціна была створана ў 1860 годзе ў вёсцы Брадзец Менскай губэрні, неўзабаве пасля вяртаньня мастака з-за мяжы. Карціну высока ацаніў П. М. Трацьцякоў, які набыў яе для сваёй галерэі[1].
Апісаньне
рэдагавацьНа палатне знайшоў адлюстраваньне глыбокі роздум жывапісца пра лёс сваёй радзімы. 3 вялікай выкрывальнай праўдай паказвае жывапісец спустошанасьць беларускай вёскі. І хоць у карціне глядач ня бачыць сялян, ён добра адчувае іх прысутнасьць. Паўсюдна галеча й разбурэньне. Мастак аб’ектыўна, сілай свайго таленту, майстэрствам здолеў праўдзіва адлюстраваць цёмныя бакі жыцьця[1].
У гэтым творы мастака праявіліся асабістая блізкасць і сімпатыі мастака да прадстаўнікоў крытычнага рэалізму ў расейскім жывапісу 1860-х гадоў В. Пярова, А. Багалюбава і іншых, з якімі мастак быў у блізкіх адносінах[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в г Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 3: Канец XVIII - пачатак XX стагоддзя / [рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) [і інш.] ; рэд. т. Л. М. Дробаў, П. А. Карнач] ; АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск : Навука і тэхніка, 1989. — 448 с. : іл. ISBN 5-343-00319-2. с. 214.
Літаратура
рэдагаваць- Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 3: Канец XVIII - пачатак XX стагоддзя / [рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) [і інш.] ; рэд. т. Л. М. Дробаў, П. А. Карнач] ; АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск : Навука і тэхніка, 1989. — 448 с. : іл. ISBN 5-343-00319-2. с. 214