На кукан
Тэма гэтага артыкула, магчыма, не адпавядае крытэрам значнасьці Вікіпэдыі.
|
«На кукан» — эратычная газэта для дарослых, якая ў 2001—2006 гг. выдавалася ў Якуцку, сталіцы Рэспублікі Саха (Якуція), па вуліцы Аўтадарожнай, 25. Першапачаткова — «На кукан light». Выходзіла 1 раз на тыдзень на расейскай мове. Нумар у Расейскім каталёгу: 24064. Пасьведчаньне: 19-0295. Дата рэгістрацыі: 26 красавіка 2001. Заснавальнік: Аляксандар Уладзімеравіч Макараў.
У № 2. за 2001 г. газэты былі надрукаваныя некаторыя эратычныя апавяданьні Адама Глёбуса. Рэдакцыя газэту адзначыла: «Хочам заўважыць, што працаўнікам нашай рэдакцыі майстэрства Адама Глёбуса падалося даволі спрэчным, сяму-таму нават пасрэдным. Мяркуйце самі. Затое, усе гэтыя шыкоўныя ілюстрацыі да аповядаў належаць алоўку самага аўтара». Гэты нумар газэты захоўваецца ў калекцыі Валеры Герасімава, загадчыка рэдкай кнігі Прэзыдэнцкай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь.
У сьнежні 2006 г. газэта «Якутск вечерний» паведаміла сваім чытачам: «Плачце, сталыя чытачы газэты „На кукан“: самая скандальная і адкрытая газэта рэспублікі выпускае на наступным тыдні свой апошні нумар (№ 51). Цэлых пяць гадоў гэтае выданьне, нягледзячы на нападкі маралістаў, біла рэкорды па запатрабаванасьці сярод якуцян, выдаючыся ў некаторыя пэрыяды часу тыражамі, якія і не сьніліся большасьці рэспубліканскіх газэт. А ў рэдактара газэты адымаліся рукі ад ускрыцьця канвэртаў з лістамі заклапочаных суграмадзян. Чаму ж выдаўцы вырашылі згарнуць гэты ўдалы праект? Газэту зачыніў добра вядомы чытачам „Вячоркі“ філёзаф і рэлігіязнаўца Леў Мацьвееў, сябар рэдакцыі і аўтар рубрыкі „Пытаньні веры“. Нядаўна ў адной зь якуцкіх кампаніяў у Маскве Мацьвееў пазнаёміўся з заснавальнікам газэты „На кукан“. Ён таксама якуцянін, некалькі гадоў назад перабраўся ў сталіцу і адкрыў там свой маленькі бізнэс. „На наступны дзень я прыехаў у офіс да Аляксандра, і мы тры гадзіны прагаварылі пра жыцьцё, пра Якутыю і пра яго газэту. Да канца гутаркі мы з Аляксандрам дамовіліся, што напрыканцы году ён перастане выдаваць яе ў Якуцку…“»
А нязьменны рэдактар газэты «На кукан» Алеся Дзікая адказала наступнае: «Вядома, мы ўсё засмучаны… Аднак мы можам зразумець пазыцыю выдаўца. Наша газэта, пакуль былі маладыя супрацоўнікі, была яркім прыкладам увасабленьня вольнай ад забаронаў жыцьця. Мы арганізоўвалі аголеныя вечарынкі, адзначалі сьвята Івана Купалы так, як гэта рабілі нашы продкі, здымалі адкрытыя фотасэсіі і заклікалі ісьці ўсьлед за намі ўсіх якуцян. Зараз жа, калі сышлі лепшыя аўтары, а наяўныя пасталелі, праца ператварылася ў звычайную рутыну, што само па сабе ўжо недапушчальна. У канцы сьнежня выйдзе апошні нумар. Дарэчы, абавязкова купіце яго — напэўна ён стане рарытэтам. Такім жа, якім цяпер зьяўляецца першы нумар нашай газэты».
Літаратура
рэдагаваць- Адам Глобус: «Я пишу не беллетристику, а жизнь». // На кукан. Газета для взрослых. Якутск. № 2. 27 июня 2001. С. 6.
- Домовой – 1; Домовой – 2; Домовой – 3. /Пер. А. Барковский/ // На кукан. Газета для взрослых. Якутск. № 2. 27 июня 2001. С. 7.
- Конец «На Кукана». Единственную в Якутии эротическую газету закрыл богослов. // Якутск вечерний. Якутск. № 50. №50 (639) 22 декабря 2006 г.
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |