На багамерзкую, на паганую лаціну…

«На багаме́рзкую, на пага́ную лаці́ну…» (рус. На богомерзкую, на поганую латину, которые папежи хто что в них вымислили в их поганой вере, сказание о том) — беларускі ананімны палемічны твор XVI стагодзьдзя.

Напісаны на старабеларускай мове ў Супрасьлеўскім манастыры (цяпер Польшча). Захаваўся ў некалькіх сьпісах. Два зь іх зьмешчаныя ў зборніках Кіева-Міхайлаўскага Залатаверхага манастыру. Упамінаньне пра ўвядзеньне папам Грыгорыюсам XIII у 1582 р. новага календару сьведчыць пра тое, што твор напісаны пасьля гэтай падзеі. Аўтар палемізуе з кнігай П. Скаргі «Пра еднасьць касьцёлу Божага» (1566 г.). Ён пералічвае новаўвядзеньні 25 рымскіх папаў (якіх часам блытае), пры гэтым за эталён бярэ стан сучаснай яму праваслаўнай царквы ў Рэчы Паспалітай, адзначае, што толькі ўсходняя царква засталася нязьменнай на працягу многіх стагодзьдзяў. Выступаючы супраць «паганай лаціны», аўтар абараняе культуру і мову праваслаўнага насельніцтва Рэчы Паспалітае. У якасьці крыніцаў выкарыстаныя творы рымскіх аўтараў Плятына і Грацыяна.

Літаратура рэдагаваць

  • Карский, Е. Ф. Белорусы / Е. Ф. Карский. Том 3. Выпуск 2. Старая западнорусская письменность. — Пг., 1921. — С. 183.
  • Попов, А. Н. Историко-литературный обзор древнерусских полемических сочинений против латинян. — М., 1875.