Нацыянальная асамблея (Батсвана)

парлямэнт Батсваны

Нацыяна́льная асамбле́я Батсва́ны (па-ангельску: National Assembly of Botswana, тсвана: Palamente ya Botswana) — заканадаўчая ўлада аднапалатнага парлямэнту Батсваны, якая складаецца з прэзыдэнту і ўласна Нацыянальнай асамблеі. Яна прыймае законы, якія прапаноўваюцца міністрамі з батсванскага кабінэту і кантралюе працу ўрада. У яе абавязкі ўваходзіць падзел бюджэту краіны. Срок паўнамоцтваў — 5 гадоў. Асамблея была створаная ў 1966 годзе. Сьпікер Асамблеі — Панду Скэлемані[1], ягоны намесьнік — Пано Муатэльгодзі[2]. Лідар палаты — Сьлямбар Тсагванэ[3].

Нацыянальная асамблея Батсваны
па-ангельску: National Assembly of Botswana
тсвана: Palamente ya Botswana
Парлямэнцкая сыстэма аднапалатны
Дэпутатаў 61

Цяпер у Нацыянальная асамблее 65 удзельнікаў. 57 зь іх абірае, непасрэдна, насельніцтва Батсваны. 6 сябраў намінуюцца прэзыдэнтам і абіраюцца асамблеяй. Астатнія 2 (прэзыдэнт і Сьпікер нацыянальнай асамблеі) зьяўляюцца сябрамі ex-officio[a].

  1. ^ Ex-officio — сябра пэўнага органу ўлады толькі з-за таго, што ён займае нейкую другую пасаду, якая абіраецца незалежна ад пасады, якую ён заняў