Нацкая карчма
Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Нацкая карчма
| |
Нацкая карчма
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Нача |
Нацкая карчма — помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры XIX ст. у Начы. Знаходзілася на гістарычным Рынку.
Гісторыя
рэдагавацьДраўляную карчму ў Начы збудавалі ў XIX ст. Пазьней яна выкарыстоўвалася як жылы дом. Уначы 15 кастрычніка 2010 году помнік згарэў.
Архітэктура
рэдагавацьПомнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. Гэта быў 1-павярховы Т-падобны ў пляне будынак, які складаецца з двух прастакутных у пляне аб’ёмаў: галоўнага (у ім разьмяшчаліся шынок з кухняй, чатыры пакоі для падарожнікаў), арыентаванага цэнтральным фасадам на Рынак, і пэрпэндыкулярна прыбудаванага да яго дваровага фасада памяшканьня з стайняй. Галоўны аб’ём накрываўся паўвальмавым, дваровы — 2-схільным гонтавым дахамі. Гарызантальна ашаляваныя сьцены праразаліся прастакутнымі вокнамі, восьсю галоўнага аб’ёму была шырокая брама. Аб’ёмна-прасторавая кампазыцыя адпавядала функцыянальнаму прызначэньню пабудовы[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Сергачоў С. Нацкая карчма // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 365.
Літаратура
рэдагаваць- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.