Нафталі Маскілейсан
Нафталі Маскілейсан (20 лютага 1829, Радашкавічы, Віленская губэрня, Расейская імпэрыя, цяпер Маладэчанскі раён — 19 ліпеня 1897, Менск) — беларуска-габрэйскі паэт, аўтар артыкулаў па дасьледаваньні Агады.
Нафталі Маскілейсан | |
па-габрэйску: נפתלי משכיל לאיתן | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Нафталі Маскілейсан |
Нарадзіўся | 20 лютага 1829 |
Памёр | 19 лістапада 1897 (68 гадоў) |
Бацькі | Abraham Maskileison[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт, дасьледчык |
Мова | іўрыт |
Значныя творы | Зборнік «Міхтабім ле-ламэд» |
Біяграфія
рэдагавацьНарадзіўся ў сям’і рабіна й аўтара камэнтароў да Талмуду і Шулхан аруху Аўраама Маскілейсана (1788 – 1848, Менск). У 1832 годзе сямейства Маскілейсанаў перабралася ў Менск. Публікаваўся ў пэрыядычных выданьнях на старажытнагабрэйскай мове — «Хацэфіра» й «Гамэліц». Як добры стыліст ён зарэкамэндаваў сябе зборнікам лістоў «Міхтабім ле-ламэд» (1870). Плёнам дваццацігадовай працы зьяўляецца перавыданае ім у перапрацаваным і значна выпраўленым выглядзе вядомае сачыненьне Егіеля Гэйльпрына «Сэдэр ха-Дорот» (Варшава, 1878–82). Падрыхтаваў да друку й апублікаваў пакінутыя ў рукапісу працы свайго бацькі.