Настаўніца (фільм, 2016)
фільм 2016 году
«Наста́ўніца» (па-славацку: Učiteľka) — драматычны фільм чэскага рэжысэра Яна Гржэбейкі, што быў зьняты ў 2016 годзе пры фінансавай падтрымцы Славацкага аўдыёвізуальнага фонду і Міністэрства культуры Славаччыны.
Настаўніца | |
Učiteľka | |
Жанр | драматычны фільм |
---|---|
Рэжысэр | Ян Гржэбейка |
Сцэнарыст | Пётар Ярхоўскі, пераклад сцэнару на славацкую - Яна Пэтрыковічова |
Прадусар | Зузана Містрыкова і Любіца Арэхоўска |
У ролях | Зузана Маўрэры, Пэтэр Бэбьяк, Атыла Мокаш, Чангор Кашаі, Зузана Канечна, Эва Бандор, Душан Капралік, Мартын Гавэлка |
Кампазытар | Міхал Навінскі |
Апэратар | Мартын Ж’яран |
Мантаж | Уладзімер Барак[d][1] |
Вытворчасьць | PubRes |
Дата выхаду | 17 верасьня 2007 |
Працягласьць | 95 хвілін |
Краіна | Славаччына Чэхія |
Мова | славацкая |
Бюджэт | 20 млн. чэскіх крон |
Старонка на IMDb |
Сюжэт
рэдагаваць1983 год. Камуністычная ЧССР, Славаччына. Пасьля прыходу ў школу новай настаўніцы, бязьдзетнай удавы афіцэра арміі, жыцьцё вучняў і іх бацькоў перагортваецца з ног на галаву. У перакананьні, што менавіта паводзіны новай настаўніцы давялі адну з вучаніц клясу да спробы самагубства, дырэктар школы праводзіць экстраны бацькоўскі сход, на якім просіць бацькоў падпісаць пэтыцыю аб звальненьні новай настаўніцы. Але шмат каму з бацькоў, з-за склаўшыхся карысьлівых стасункаў з новай настаўніцай, гэта не падабаецца…
Акторы
рэдагаваць- Зузана Маўрэры
- Пэтэр Бэбьяк
- Атыла Мокаш
- Чангор Кашаі
- Зузана Канечна
- Эва Бандор
- Душан Капралік
- Мартын Гавэлка