Насельніцтва Нідэрляндаў

Насельніцтва Нідэрляндаў па ацэнцы на ліпень 2005 году складала каля 16 299 000 чалавек. Паводле перапісу, праведзенага ў 2002 годзе, на той момант у Нідэрляндах пражывала 16 150 511 чалавек. У сьпісе краінаў па колькасьці жыхароў Нідэрлянды займаюць 59 месца.

Насельніцтва Нідэрляндаў (тыс. чал.) у 1961—2003 гадах

Пры плошчы тэрыторыі ў 41 526 км² Нідэрлянды маюць шчыльнасьць насельніцтва 395 чалавек на адзін квадратны кілямэтар (або 484 чалавека на адзін квадратны кілямэтар, калі ўлічыць, што 18,4 % тэрыторыі каралеўства займае вада). Такім чынам, Нідэрлянды зьяўляюцца 15-й па шчыльнасьці насельніцтва дзяржавай у сьвеце і самай густанаселенай краінай Эўропы. Шмат у чым дзякуючы гэтаму Нідэрлянды зьяўляюцца адной з краінаў з найболей разьвітой транспартнай і інфармацыйнай інфраструктурай. Інтэрнэтам абхопленыя 66,2 % насельніцтва краіны — 7-ы паказчык у сьвеце.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Насельніцтва Нідэрляндаўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў