Насавая сьлізь (муканазальны сакрэт, разм. соплі) — сьлізь, якая выдзяляецца ў носе. Пры прастудзе, алергіі або пры астуджэньні (замярзаньні) носа выдзяленьне сьлізі павялічваецца. Залішняе выдзяленьне муканазальнага сакрэту называецца катарам (насмаркам). Пры багатым катары муканазальны сакрэт сьцякае па задняй сьценцы насаглоткі.

Насавая сьлізь

Насавая сьлізь прадуцыруецца залозамі сьлізістай абалонкі поласьці носа, служыць для ўвільгатненьня ўдыхаемага паветра і зьліпаньня удыхаемага пылу; таксама сьлізь валодае антысэптычнымі ўласьцівасьцямі.

Пры залішнім вылучэньні муканазальнага сакрэту патрабуецца ачыстка носа пасродкам фарсіраванага выдыху праз яго (высмарківаньня), часам — прымяненьне лекавых сродкаў (антыкангестанты, антыгістамінныя прэпараты і інш).