Народны камісарыят унутраных справаў

НКВД — скарачэньне ад рас. Народный комиссариат внутренних дел — даслоўна Народны камісарыят унутраных справаў — цэнтральны орган дзяржаўнага кіраваньня СССР у барацьбе са злачыннасьцю і падтрыманьні грамадзкага парадку ў 19341946 гадох. Пасьля быў перайменаваны ў Міністэрства ўнутраных справаў СССР.

За пэрыяд свайго існаваньня НКВД СССР выконваў дзяржаўныя функцыі як зьвязаныя з аховай парадку і дзяржаўнай бясьпекі, так і ў сфэры камунальнай гаспадаркі і эканомікі краіны.

На тэрыторыі Беларусі функцыі НКВД выконваў НКВД БССР.

Карныя апэрацыі на тэрыторыі Беларусі

рэдагаваць

У ноч з 23 на 24 лютага 1945 году, ужо па адыходзе на захад фронту Другай сусьветнай вайны (Нямецка-савецкай вайны) карнікі з НКВД спалілі вёску Лаўжы на гістарычнай Ашмяншчыне разам зь яе жыхарамі, у тым ліку жанчынамі і дзецьмі[1].