Народная этымалёгія
Наро́дная этымалё́гія (па-нямецку: Volksetymologie) — спэцыфічная моўная зьява поўнага або частковага пераасэнсаваньня слова ў выніку адвольнага збліжэньня яго зь іншымі блізкімі па гучаньні словамі. Панятак ўведзены нямецкім лінгвістам Ферстэманам у 1852 годзе.
Зьява народнай этымалёгіі назіраецца ня толькі ў народзе, яна грала вельмі істотную ролю і ў пабудовах так званай навуковае этымалёгіі, асабліва там, дзе імкнуцца пераменшыць уплыў іншых моў на сваю мову, або перабольшыць уплыў сваёй мовы на іншыя. Для першага выпадку характэрна стаўленьне ў мінулым расейскіх этымолягаў да цюркскага фонду расейскай мовы, для другога — стаўленьне ў мінулым нямецкіх этымолягаў да раманскага і ўсходняга фонду міжнароднай тэхнічнай тэрміналёгіі. Таму паняцьце народная этымалёгія зьяўляецца ня вельмі ўдалым, маючы толькі гістарычнае абгрунтаваньне. Аднак спробы замяніць яго іншымі паняцьцямі — «ілжывая этымалёгія», «лексычная асыміляцыя», «лексычная асацыяцыя», пакуль посьпеху ня мелі.
Глядзіце таксама
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Народная этымалогія // Беларускі фальклор: Энцыклапедыя. Т. 2. — Мінск, 2006. — С. 229—230.
- Шор Р. Народная этимология // Литературная энциклопедия: В 11 т. — М., 1929—1939. Т. 7. — М.: ОГИЗ РСФСР, гос. словарно-энцикл. изд-во «Сов. Энцикл.», 1934. — Стб. 607—608.