Публічная дыпляматыя
У сфэры міжнародных адносінаў паняцьце публі́чная дыпляма́тыя азначае замежную палітыку дзяржавы, адрасаваную да насельніцтва іншых краінаў; комплекс мер, накіраваных на вывучэньне й інфармаваньне замежнай аўдыторыі, а таксама на ўсталяваньне кантактаў[1].
Гэтая палітыка рэалізуецца празь інфармацыйную працу, працу зь недзяржаўнымі арганізацыямі, непасрэдныя людзкія кантакты.
Тэрмін
рэдагавацьУпершыню тэрмін быў ужыты ў 1965 годзе ў працах Эдмунда Галіёна. Тэрмін характарызаваў інфармацыйную палітыку ЗША падчас Халоднай вайны. Новы стымул для разьвіцьця публічная дыпляматыя атрымала ў сувязі зь неабходнасьцю ЗША «заваяваць сэрцы і розум» мусульманскага насельніцтва пасьля трагедыі 11 верасьня 2001 году.
Аналізуючы посьпехі й недахопы публічнай палітыкі ЗША пасьля 2001 году, дасьледчыкі прыйшлі да высновы, што геапалітычныя працэсы ў сьвеце, а таксама ўзьнікненьне і разьвіцьцё новых інфармацыйных тэхналёгіяў, сталі перадумовай фармаваньня Новай публічнай дыпляматыі[2], якая абапіраецца ня столькі на інфармаваньне замежнай публікі, колькі на сталую супрацу з грамадзянскай супольнасьцю іншых краінаў праз НДА і непасрэдныя кантакты з насельніцтвам.
Інструмэнты публічнай дыпляматыі
рэдагавацьІнструмэнты публічнай дыпляматыі на сучасным этапе актыўна выкарыстоўваюцца ня толькі дзяржавамі. Міжнародныя інстытуты (інтэграцыйныя структуры, міжнародныя арґанізацыі) таксама зьвяртаюцца да публічнай дыпляматыі, так як праблема ўзаемадзеяньня з таварыствамі ў сучаснай сусьветнай палітыцы стаіць і перад імі. Аднак дадзенае пытаньне шмат у чым у навуковай і практыка-арыентаванай літаратуры застаецца слаба распрацаванай[3]. Сярод інтэграцыйных структур сучаснасьці самым актыўным гульцом у сфэры публічнай дыпляматыі чакана зьяўляецца Эўрапейскі Зьвяз[4], тады як зь міжнародных ваенна-палітычных арґанізацыяў энэргічней за ўсё «мяккі» ўплыў спрабуе праецыраваць НАТА[5].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ «Акадэмік», тлумачэньне публічная дыпляматыя (рас.)
- ^ The New Public Diplomacy: Soft Power in International Relations (Studies in Diplomacy and International Relations)
- ^ Никитина Ю. Публичная дипломатия в работе межправительственных организаций: ОДКБ и ШОС // Публичная дипломатия: Теория и практика / под ред. М.М. Лебедевой. М. : Аспект Пресс, 2017. С. 112-127. (рас.)
- ^ Рустамава Л. Р., Бахрыеў Б. Х. Асаблівасьці публічнай дыпляматыі Эўрапейскага Саюза ў Цэнтральнай Азіі // Палітія. 2020. №3 (98). С.165-180 Архіўная копія ад 2022-03-17 г. (рас.)
- ^ Бахрыеў Б.Х., Рустамава Л. Р. «мяккая сіла» ваеннай арґанізацыі: публічная дыпляматыя АПАД ў Цэнтральнай Азіі // Весьнік Томскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. 2020. №.458. С. 90-100 Архіўная копія ад 2022-03-17 г. (рас.)