Нанэя
Нанэя (Nonea) — род кветкавых расьлін сямейства агурочнікавых.
Род уключае каля 40 відаў. Пашыраны ў Міжземнамор’і і часткова ў Эўропе. На Беларусі нанэя руская (Nonea rossica) трапляецца ўздоўж дарог, на пустках, чыгуначных насыпах.
Адна- і шматгадовыя травы. Сьцёблы прамастойныя ці ўзыходныя, галінастыя, залозістаапушаныя. Лісьце вузкае, лінейна-ланцэтнае або падоўжанае. Кветкі правільныя, белыя, жоўтыя, фіялетавыя або чырванаватыя ў завітках, сабраныя ў шчыгкападобна-мяцёлчатыя суквецьці. Плод — арэшак.
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|