Найбуйнейшая ў сьвеце сякера

Найбуйнейшая ў сьвеце сякера (па-ангельску: World's Largest Axe) — кампазыцыя, якая месьціцца ў мястэчку Накаўік правінцыі Нью-Брансўік, Канада[1].

Найбуйнейшая ў сьвеце сякера, Накаўік, Нью-Брансўік.
Сякера ў парку, 2005 год.

Сякера сягае 15 мэтраў у вышыню, яе маса складае больш за 55 тон. Шырыня сякерышча складае 7 мэтраў, дыямэтар бэтоннай асновы кампазыцыі — 10 мэтраў. Кампазыцыя была замоўленая, спраектаваная ды пабудаваная ў 1991 годзе кампаніяй у мястэчку Ўудстак. Існуе таксама й капсула часу, убудаваная ў сякерышча[2].

Цытаты ды адзнакі

рэдагаваць
  Найбуйнейшая ў сьвеце сякера. Гэтая гіганцкая сякера сымбалізуе важнасьць лясное прамысловасьці, мінулае, сучаснасьць і будучыню, мястэчка Накаўік і правінцыю Нью-Брансўік.  

—1991 год, Plaque

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Town of Nackawic - Home of the World's Largest Axe Праверана 5 сакавіка 2009 г.
  2. ^ World's Largest Axe. Tourism New Brunswick. Праверана 6 чэрвеня 2012 г.