Нагорская сотня

(Перанакіравана з «Нагорскае прадмесьце»)

Нагорская сотня, або Нагорскае прадмесьце — адна зь 15 сотняў Магілёва, меншая частка Нагорскага пасаду ў межах Бліжняга валу. Знаходзілася паміж сучаснымі вуліцамі Болдзіна і Камсамольскай (паміж плошчамі Арджанікідзэ і Тэатральнай)[1]. У яе таксама ўваходзілі працяг Першамайскай і Ленінскай вуліцаў, а таксама Піянерскай і Карла Маркса ад Камсамольскай да вуліцы Карла Лібкнехта (былая Пажарная)[2].

У XVII ст. тут стаяла Прачысьценская царква (не захавалася)[1].

Крыніцы рэдагаваць