Навяртаньне Картлі
Навяртаньне Грузіі ці Навяртаньне Картлі (па-грузінску: მოქცევაჲ ქართლისაჲ; Мокцевай Картлісай) — твор, прысьвечаны гістарычнаму факту навяртаньня грузінаў у хрысьціянства ў першай палове IV стагодзьдзя асьветніцай Ніно. Напісана ў X стагодзьдзі[1].
Першае выданьне падрыхтаваў Эквтымэ Такаішвілі (быў першым выдаўцом шматлікіх старажытных грузінскіх твораў).
Літаратурны помнік быў знойдзены ў 1888 годзе. У 1890—1891 гадах Такаішвілі выдаў грузінскі тэкст у двух частках з нататкамі і дасьледаваньнем[2], а ў 1900 годзе выйшаў у сбвет зроблены ім жа расейскі пераклад твора[3].
«Зварот Грузіі» да нас дайшоў у шатбэрдзкай і ў чэліскай рэдакцыях. Такаішвілі пераклаў першую зь іх, у якой не хапае некаторых аркушаў. Паколькі калі рабіўся пераклад, чэліская рэдакцыя яшчэ не была вядомая, прабелы шатбэрдскага выданьня навукоўцам папаўняліся з твору, для якога «зварот Грузіі» паслужыла крыніцай — «Жыцьця сьвятой Ніно».
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Georgian literature // Britannica
- ^ Такайшвили Э. С. Три исторические хроники. Тифлис, 1890 (на груз. яз.); он же. Новыи вариант «Жития св. Нино» или вторая часть «Обращения Грузии». — Тифлис, 1891 (на груз. яз.)
- ^ Такаишвили Э. С. Источники грузинских летописей. Три хроники. — СМОМПК вып. XXVIII, 1900, с. 1-116
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|