«Навука перамагаць» (па-расейску: «Наука побеждать») — помнік расейскай ваеннай думкі, твор, напісаны расейскім палкаводцам А. В. Суворавым, у якім ён выказаў свае погляды на навучаньне салдатаў, тактыку боя і іншыя пытаньні функцыянаваньня войска.

Складаецца зь дзьвюх частак:

  1. Вахт-парад.
  2. Гутарка з салдатамі іх мовай.

Твор зьмясьціў у канцэнтраваным выглядзе мэтады самога Суворава, якія прынесьлі яму славу непераможнага палкаводца. На ідэях Суворава, выкладзеных у творы, вырасла цэлая плеяда расейскіх ваеначальнікаў, у тым ліку М. І. Кутузаў, П. І. Багратыён і іншыя.

Напісана ў 1795 годзе, пасьля здушэньня паўстаньня 1794 году, калі Сувораў быў галоўнакамандуючы арміі на поўдні Расейскай імпэрыі.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць