Навасі́льскі раён (па-расейску: Новосильский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўначы Арлоўскай вобласьці Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — горад Навасіль.

Навасільскі раён
Новосильский район
Агульныя зьвесткі
Краіна Расея
Статус раён
Уваходзіць у Арлоўскую вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Навасіль
Дата ўтварэньня 30 ліпеня 1928
Насельніцтва
Плошча
  • 778,3 км²
Месцазнаходжаньне Навасільскага раёну
Мэдыя-зьвесткі
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Геаграфія

рэдагаваць

Навасільскі раён мяжуе з Карсакаўскім, Новадзеравенькаўскім, Вярхоўскім, Залегашчанскім і Мцэнскім раёнамі. Плошча раёну складае 778,3 км².

Гісторыя

рэдагаваць

Навасільскі раён быў утвораны 30 ліпеня 1928 году ў адпаведнасьці з пастановай УЦВК і СНК РСФСР. У 1965 годзе раён быў скасаваны, але 12 студзеня 1965 году зноўку адноўлены.

Славутасьці

рэдагаваць

Раён валодае значнай культурнай спадчынай. Маецца Сьвята-Духавы мужчынскі манастыр у сяле Задушнае. Упершыню ён быў згаданы ў 1619 годзе, хоць існаваў яшчэ з XVI стагодзьдзя. З 2004 году на тэрыторыі сяла зарэгістраваная праваслаўная суполка Сьвята-Духава храма.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Навасільскі раёнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ https://rosstat.gov.ru/compendium/document/13282 (рас.)Росстат, 2023.