Нававусманскі раён

Нававу́сманскі раён (па-расейску: Новоусманский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўначы Варонескай вобласьці Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — сяло Новая Усмань.

Нававусманскі раён
Новоусманский район
Агульныя зьвесткі
Краіна Расея
Статус раён
Уваходзіць у Варонескую вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Новая Усмань
Дата ўтварэньня 18 верасьня 1929
Насельніцтва
Плошча
  • 1247 км²
Месцазнаходжаньне Нававусманскага раёну
Мэдыя-зьвесткі
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Геаграфія

рэдагаваць

Нававусманскі раён мяжуе з Рамонскім, Верхняхаўскім, Кашырскім і Панінскім раёнамі, а таксама Варонежам. Плошча раёну складае 1320 км².

Гісторыя

рэдагаваць

Нававусманскі раён быў утвораны 18 верасьня 1929 году ў адпаведнасьці з пастановай УЦВК і СНК РСФСР. 13 чэрвеня 1934 году раён увайшоў у склад Варонескай вобласьці.

Насельніцтва

рэдагаваць

Раён актыўна далучаецца да субурбанізацыйных працэсаў фармаваньня Варонескай аглямэрацыі. Ягонае насельніцтва хутка расьце, у тым ліку за кошт міграцыйнага прыросту[2].

Эканоміка

рэдагаваць

У раёне разьвіта сельская гаспадарка, якая спэцыялізуецца на вытворчасьці і вырошчваньні збожжа, цукровых буракоў, сланечніка, рапсу, соі, гародніны і садавіны паводле прагрэсіўных тэхналёгіяў.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Нававусманскі раёнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў