Міхась Агейка (1928, Наваградчына) — удзельнік беларускага патрыятычнага падпольля ў 1946—1947 у Баранавіцкай вобласьці. Навучаўся ў Наваградзкай настаўніцкай сэмінарыі. У 1945 скончыў Наваградзкую пэдвучальню, а ў 1947 — Баранавіцкі настаўніцкі інстытут. З 1946 — удзельнік беларускага патрыятычнага падпольля пры Баранавіцкім настаўніцкім інстытуце, што ўваходзіла ў склад кансьпірацыйнай арганізацыі «Чайка», быў дарадцам Цэнтру Беларускага Вызваленчага Руху.

Міхаіл Уладзіміравіч Агейка

лац. Michaił Uładzimiravič Agiejka
Дата нараджэньня 1928
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Сябра ў Чайка

Арыштаваны органамі МГБ у пачатку чэрвеня 1947 і 16-18.10.1947 засуджаны ў Баранавічах вайсковым трыбуналам паводле артыкулаў 63-I і 76 КК БССР (цывільная здрада СССР і антысавецкая агітацыя) да 10 гадоў зьняволеньня і 5 гадоў пазбаўленьня правоў. Пакараньне адбываў у баранавіцкай турме і канцлягерох Комі АССР, працуючы ў вугальных шахтах Інты. Вызвалены па заліках умоўна-датэрмінова 18.11.1954, але бяз права выезду. Толькі 20.04.1956 высылка была скасаваная. Пасьля вызваленьня працягваў працаваць на шахтах Інты. У 1963 завочна закончыў Варкуцінскі горны тэхнікум. Рэабілітаваны ў сьнежні 1975. З 1978 на пэнсіі і ў тым жа годзе вярнуўся ў Беларусь.

Літаратура

рэдагаваць