Міхал Гаўсман
Міхал Антонавіч Гаўсман (1817—1889) — беларускі гісторык, краязнавец, археоляг.
Скончыў Мазырскую гімназію ў 1834. Працаваў сакратаром канцылярыі Менскага дваранскага губэрнскага сходу. За ўдзел у рэвалюцыйнай арганізацыі ў 1863 высланы ў Валагодзкую губэрню. 3 2-й паловы 1870-х жыў у Менску. У газэце «Минские губернские ведомости» друкаваў краязнаўчыя артыкулы пра беларускія месты. У 1857 сумесна з Уладыславам Сыракомлем выдаў нарыс «Менск».
Зьбіраў матэрыялы па археалёгіі, прадметы побыту беларусаў, творы мастацтва. У адным са сваіх будынкаў у Менску арганізаваў хатні музэй. Дапамагаў яму ў зборах бацька Янкі Лучыны — Люцыян Неслухоўскі.
Літаратура
рэдагаваць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.