Міхал Багуслаў Коцел
Міхал Багуслаў Коцел гербу «Пэлікан» (1670—1716) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Староста мсьціслаўскі (1703—1716), войт мсьціслаўскі ў 1703—1716, падстольнік ашмянскі ў 1698, харунжы парнаўскі ў 1697. Быў кансылярам Мсьціслаўскага ваяводзтва у Сандамірскай канфэдэрацыі ў 1704. У якасьці дэпутата ад Мсьціслаўскага ваяводзтва ўдзельнічаў у Вальнай радзе ў Варшаве 1710 года. У 1714 г. ён заснаваў у мястэчку Мазыкі касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы й кляштар тшэвіцкіх кармэлітаў.
Герб «Пэлікан» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1670 |
Памёр | 1716 |
Род | Коцелы |
Літаратура рэдагаваць
- Actum In Castro Sandomiriensi Sabbato Ante Festvm Sanctorvm Viti & Modesti Martyrvm Proximo, Anno Domini Millesimo Septingentesimo Qvarto, [b.n.s]
- Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. 9: Województwo mścisławskie XVI—XVIII wiek, pod red. Andrzeja Rachuby, Warszawa 2019, s. 234.