Мітрапаліт Варшаўскі і ўсяе Польшчы
Яго Блажэнства праваслаўны Архіяпіскап Варшаўскі й Мітрапаліт усяе Польшчы (па-польску: Wielce Błogosławiony Prawosławny Arcybiskup Warszawski i Metropolita całej Polski; коратка па-польску: Metropolita Warszawski i całej Polski) — службовы тытул перадстаяцеля Польскай Праваслаўнай Царквы.
Польская Праваслаўная Царква — адна з самых маладых, і ў дыптыху Цэркваў мае дванаццатае месца паміж Альбанскай і Чэхаславацкай. Аўтакефалію атрымала:
- ў 1924 ад Царградзкае Царквы.
- ў 1948 ад Расейскай царквы
Цяпер ейны мітрапаліт — Сава.
Сьпіс мітрапалітаў Варшаўскіх і ўсяе Польшчы
рэдагаваць- 1921—1923 — Георгі (Ярашэўскі)
- 1923—1948 — Дзянісі (Валедзінскі),
- 1948—1951 — Тыматэй (Шрэтэр) (в/у),
- 1951—1959 — Макар (Аксіюк),
- 1961—1962 — Тыматэй (Шрэтэр)
- 1965—1969 — Стэфан (Рудык),
- 1970—1998 — Васіль (Дарашкевіч),
- 1998 — па сёньняшні дзень — Сава (Грыцуняк).