Міранда супраць Арызоны
Міранда супраць Арызоны — знакавы судовы працэс, які адбываўся ў Вярхоўным судзе ЗША 28 лютага — 1 сакавіка 1966 року. Выракам, вынесеным судом па гэтай справе 13 чэрвеня, было пастаноўлена, што любыя паказаньні, як абвінавальныя, так і апраўдальныя, могуць быць выкарыстаныя на працэсе толькі ў тым выпадку, калі бок абвінавачаньня зможа давесьці, што падазраваны перад допытам быў інфармаваны пра сваю магчымасьць карыстацца абаронцам перад і ў працэсе дачы паказаньняў, а таксама пра права ня сьведчыць супраць сябе.
Допыт можа быць працягнуты ў выпадку адмовы арыштаванага ад гэтых правоў. Аднак у гэтым выпадку абвінавачаньне павінна даказаць добраахвотнасьць адмовы.
Гэтае рашэньне стварыла юрыдычны прэцэдэнт, вядомы як правы Міранды, паводле якіх пералік дазволеных правоў затрыманаму паліцыяй чалавеку стаўся звычайнай працэдурай.
Глядзіце таксама
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагавацьАнгельская Вікікрыніца зьмяшчае арыгінальныя матэрыялы, датычныя тэмы гэтага артыкула: |
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |