Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю Рэспублікі Беларусь
(Перанакіравана з «Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю Беларусі»)
Міністэ́рства антыманапо́льнага рэгулява́ньня і га́ндлю Рэспу́блікі Белару́сь[4] — ведамства ўраду Беларусі, упаўнаважанае ажыцьцяўляць парадкаваньне гандлю. Міністар гандлю прызначаецца й здымаецца з пасады прэзыдэнтам. З 21 сьнежня 2021 году пасаду міністра займае Аляксей Багданаў[5].
Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю Рэспублікі Беларусь | |
Абрэвіятура | МАРГ Беларусі |
---|---|
Дата ўтварэньня | 25 жніўня 1991 (33 гады таму) |
Штаб-кватэра | Менск, вул. Кірава, д. 8, корп. 1 |
Міністар | Аляксей Багданаў |
Першы намесьнік | Артур Карповіч |
Намесьнікі | Вячаслаў Драгун, Эдвард Матуліс, Ірына Наркевіч[1] |
Зьвязаныя кампаніі | «Белювэліргандаль», «Белскупкаштмэт» |
Бюджэт | 67 млрд рублёў[2] (2009 год; 24 млн $[3]) |
Сайт | mart.gov.by |
Колішняя назва | Міністэрства гандлю Рэспублікі Беларусь (да 2016 г.) |
Склад
рэдагаваць- Цэнтральны апарат — 9 управаў, 3 аддзелы[1];
- Аб’яднаньні «Белбыт», «Белрэсурсы», «Белгандальпрагрэс»;
- Прадпрыемствы «Белгіпрагандаль», «Белювэлірмэт», «Белскупкаштмэт», «Белімпартгандаль», «Беларусзамежгандаль», «Белінвэнтаргандаль», «Белгандальінфасэрвіс»;
- Інстытут павышэньня кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіроўных работнікаў і спэцыялістаў гандлю;
- Часопіс «Гермес».
Задачы
рэдагаваць- парадкаваньне гандлю, грамадзкага харчаваньня, побытавага абслугоўваньня ды абароны правоў спажыўцоў;
- агляд спажывецкага рынку й галіны побытавага абслугоўваньня;
- узгадненьне стварэньня тавараправоднай сеткі й нямытнага парадкаваньня;
- стварэньне ўмоваў для росту вываза тавараў ды паслугаў;
- парадкаваньне найму ў галіне гандлю, грамадзкага харчаваньня й побытавага абслугоўваньня;
- узгадненьне правядзеньня кірмашоў.
Паўнамоцтвы
рэдагаваць- запыт ва ўстановах зьвестак аб гандлі;
- прыём справаздачаў кіраўнікоў дзяржаўных установаў аб гандлі;
- накладаньне пакараньняў на прадпрыемствы за парушэньне заканадаўства аб гандлі, грамадзкім харчаваньні, побытавым абслугоўваньні, правах спажыўцоў ды рэкляме;
- узгадненьне з Міністэрствам замежных справаў стварэньня тавараправоднай сеткі за мяжою;
- апавяшчэньне ўстановаў ліцэнзаваньня пра парушэньне заканадаўства аб гандлі, грамадзкім харчаваньні, побытавым абслугоўваньні, правах спажыўцоў ды рэкляме, падача ў суды позваў аб абароне правоў спажыцоў;
- ухваленьне ведамасных пастановаў;
- падача прапановаў аб касаваньні пастановаў іншых дзяржаўных установаў, што пярэчаць заканадаўству аб гандлі, грамадзкім харчаваньні, побытавым абслугоўваньні, правах спажыўцоў ды рэкляме;
- стварэньне друкаваных выданьняў;
- стварэньне ведамасных узнагародаў;
- стварэньне, пераўтварэньне й касаваньне падпарадкаваных установаў[6].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Будова цэнтральнага апарату (рас.). Міністэрства гандлю Рэспублікі Беларусь (24 траўня 2016). Праверана 8 верасьня 2016 г.
- ^ Закон Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскім каштарысе на 2009 год (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (13 лістапада 2008). Праверана 6 верасьня 2010 г.
- ^ Зьвесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2009 год. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. — Паводле сярэдняе за 2009 год цаны (2803,27) набыцьця даляра за рублі на валютным рынку. Праверана 6 верасьня 2010 г.
- ^ Минторг меняет название (рас.) Новости. Міністэрства гандлю Рэспублікі Беларусь (7 верасьня 2016). Праверана 8 верасьня 2016 г.
- ^ Прэзідэнт Беларусі прызначыў міністра, губернатара і старшыню Дзяржкамітэта па навуцы і тэхналогіях. Белтэлерадыёкампанія (21сьнежня 2021). Праверана 20 ліпеня 2023 г.
- ^ Пастанова Рады міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 ліпеня 2006 г. № 961 (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Праверана 6 верасьня 2010 г.