Мінгечавірская ГЭС

Мінгечавірская гідраэлектрастанцыя, Мінгечавірская ГЭС (па-азэрбайджанску: Mingəçevir SES) — найбуйнейшая гідраэлектрастанцыя ў Азэрбайджане на рацэ Кура, паблізу гораду Мінгечавір. Найбуйнейшая ГЭС Закаўказьзя.

Рашэньне аб будаўніцтве Мінгечавірскага гідравузла было прынята Саветам народных камісараў СССР у ліпені 1945 году. Мінгечавірская ГЭС будавалася на працягу 9 гадоў і была ўведзена ў эксплюатацыю ў 1954 годзе[1] (архітэктары Я. Папоў, В. Перлін, П. Рыжык)[2]; праз год была ўведзена ў эксплюатацыю менш магутная Варварынская ГЭС, якая разьмешчаная за 14 кілямэтраў ніжэй па цячэньні ракі Кура і зьяўляецца контрарэгулятарам Мінгечавірскай ГЭС. Разам яны ўтвараюць Мінгечавірскі каскад ГЭС.

Паводле дадзеных агенцтва «Навіны-Азэрбайджан» са спасылкай на ААТ «Азэрэнрджы» за ўвесь час эксплюатацыі (паводле дадзеных на канец 2008 году) ГЭС выпрацавала звыш 58,1 мільярды кВт • гадзіну, зь іх каля 940 мільёнаў кВт • гадзіну за 2008 год[1].

  1. ^ а б Навіны-Азэрбайджан — З дні эксплюатацыі на Каскадзе Мінгечавірскай ГЭС выпрацавана звыш 62,2 мільярды кВт/гадзіну электраэнэргіі  (рас.)
  2. ^ Папоў Я.. Пытаньні архітэктуры гідратэхнічных збудаваньняў (з вопыту праектаваньня гідравузла Мінгечавірскай ГЭС) // Архітэктура СССР: Часопіс. — М.: Дзяржаўнае выдавецтва літаратуры па будаўніцтве і архітэктуры, 1954. — № 10. — С. 16—21.  (рас.)

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць