Мікола Грынчык
Мікола Грынчык (1 жніўня 1923, в. Быцень, Івацэвіцкі раён — 1999) — беларускі літаратуразнавец. Доктар філялягічных навук. Прафэсар. Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР (1977).
Мікола Грынчык | |
Дата нараджэньня | 1 жніўня 1923 |
---|---|
Месца нараджэньня |
|
Дата сьмерці | 12 кастрычніка 1999 (76 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца вучобы | |
Занятак | літаратурны крытык, літаратуразнаўца, фальклярыст, навуковец |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філялягічных навук[d] (1970) |
Узнагароды |
Жыцьцяпіс рэдагаваць
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. З сакавіка 1943 году — агентурны разьведчык партызанскага атраду «Савецкая Беларусь» Берасьцейскага злучэньня, зь ліпеня 1944 году — у Савецкай Арміі, на фронце. Быў цяжка паранены.
Пасьля вайны працаваў загадчыкам Быценьскага раённага аддзела сацыяльнага забесьпячэньня. У 1952 годзе скончыў літаратурны факультэт Гарадзенскага пэдагагічнага інстытуту. Настаўнічаў на Гарадзеншчыне.
Скончыў асьпірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР (1957), затым — навуковы супрацоўнік гэтага інстытуту. З 1970 годзе — загадчык катэдры беларускай літаратуры Гомельскага дзяржаўнага ўнівэсытэту. Адначасова ў 1973-1985 гг. — галоўны рэдактар рэспубліканскага навуковага міжведамаснага зборніка «Беларуская літаратура». З 1980 году — загадчык катэдры літаратуры Менскага інстытуту культуры.
Навуковая дзейнасьць рэдагаваць
Выступаў як крытык і літаратуразнавец з 1957 году. Аўтар манаграфій «Максім Багдановіч і народная паэзія» (1963), «Фальклёрныя традыцыі ў беларускай дакастрачніцкай паэзіі» (1969), «Шляхі беларускага вершаскладаньня» (1973), крытыка-біяграфічнага нарыса «Аркадзь Куляшоў» (1964), адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры» (1966), «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» (1969), «Истории белорусской дооктябрьской литературы» (1977), падручнікаў для студэнтаў філфака педінстытутаў «Гісторыя беларускай савецкай літаратуры. 1917-1940» (1981), «Гісторыя беларускай літаратуры. XIX - пачатак XX ст.» (1981) і «Гісторыя беларускай літаратуры. Старажытны пэрыяд» (1985).
Узнагароды рэдагаваць
Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені.