Мікалай Фёдараў

беларускі навуковец

Мікалай Ільліч Фёдараў (12 сакавіка 1925 — 20 сакавіка 2009) — беларускі навуковец у галіне лясной фітапаталёгіі. Доктар біялягічных навук (1971), прафэсар (1973). Заснавальнік беларускай навуковай школы лясной фітапаталёгіі.

Мікалай Фёдараў
Дата нараджэньня 12 сакавіка 1925
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 20 сакавіка 2009 (84 гады)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак прафэсар унівэрсытэту, міколяг
Навуковая сфэра фітапаталёгія
Месца працы
Навуковая ступень доктар біялягічных навук[d], кандыдат сельскагаспадарчых навук[d] (1956) і доктар біялягічных навук[d] (1971)
Навуковы кіраўнік Віктар Віхроў[d]
Узнагароды
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Фёдараў.

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

З 1947 року да канца жыцьця працаваў у Беларускім дзяржаўным тэхналягічным унівэрсытэце (БДТУ). У 1956 року заснаваў першую ў Беларусі навуковую школу па лясной фітапаталёгіі[1]. У 1961—1965 — дэкан завочнага факультэту; у 1972—1991 — загадчык катэдры драўніназнаўства і лесаэксплюатацыі.

Акадэмік Беларускай інжынэрнай акадэміі (1997)[1].

Аўтар 350 навуковых працаў (у тым ліку 6 манаграфіяў) па пытаньнях хваробаў лясных пародаў Беларусі, біялёгіі дрэваруйнуючых грыбоў, паталягічнай фізыялёгіі дрэваў, культываваньня ядомых грыбоў, дрэвазнаўства. Зрабіў 27 вынаходніцтваў. Падрыхтаваў 25 кандыдатаў і 2 дактароў навук.

Пахаваны на Заходніх могілках Менску.

Прэміі і ўзнагароды

рэдагаваць

Ушанаваньне памяці

рэдагаваць

19 сьнежня 2014 року ў БДТУ адкрытая мэмарыяльная дошка ў гонар навукоўцы[2].

  1. ^ а б в Научная школа по лесной фитопатологии (рас.) Факультеты и кафедры. Беларускі дзяржаўны тэхналягічны ўнівэрсытэтПраверана 22 ліпеня 2019 г.
  2. ^ Ярмолович В. А. (19 сьнежня 2014) Памяти профессора Фёдорова Николая Ильича (рас.) Інфармацыя. Беларускі дзяржаўны тэхналягічны ўнівэрсытэтПраверана 22 ліпеня 2019 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць