ISSN (па-ангельску: International Standard Serial Number — міжнародны стандартны сэрыйны нумар) — унікальны нумар, які выкарыстоўваецца для ідэнтыфікацыі друкаванага або электроннага пэрыядычнага выданьня ды складаецца з 8 лічбаў. Восьмая лічба — кантрольная, яна разьлічваецца па папярэдніх сямі і модулі 11.

ISSN і адпаведны EAN-13

Сыстэма ISSN была прынятая як міжнародны стандарт ISO 3297 у 1975 г. і абноўленая ў 2007 годзе (ISO 3297:2007). Для трансьлітарацыі кірылічных літар у лацінскія выкарыстоўваецца міжнародны стандарт ISO 9 1995 году.

ISSN-коды выдаюцца ў кожнай асобнай краіне Нацыянальнымі цэнтрамі ISSN, якія звычайна дзейнічаюць пры нацыянальнах бібліятэках пад агульным кантролем Міжнароднага цэнтру ў Парыжы.

ISSN падобны да ISBN, які прысвойваецца асобным кнігам, аднак адрозьніваецца ў тым сэнсе, што ISSN прысвойваецца ўсім выпускам пэрыядычнага выданьня.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  ISSNсховішча мультымэдыйных матэрыялаў