Сусьветны дзень пошты

(Перанакіравана з «Міжнародны дзень пошты»)

Сусьветны дзень пошты (па-ангельску: World Post Day) — сьвята, якое адзначаецца штогод 9 кастрычніка, зацьверджанае адмысловай арганізацыяй Сусьветнага паштовага хаўрусу ААН у 1969 годзе на кангрэсе паштовага хаўрусу ў Токіё, Японія.

Сусьветны дзень пошты
Міжнародная традыцыя
Значэньне Пашырэньне ведаў пра ролю пошты ў сьвеце
Дата 9 кастрычніка

Дата не выпадковая — 9 кастрычніка 1874 году на канфэрэнцыі ў Бэрне была падпісаная Бэрнская дамова, якая заснавала адну з найстарэйшых міжнародных арганізацыяў, Сусьветны (унівэрсальны) паштовы хаўрус пад назвай l’Union générale des postes.

Мэта рэдагаваць

Мэта Сусьветнага дня пошты — давесьці грамадзтву вялікую ролю сэктара паштовых паслугаў у паўсядзённым жыцьці людзей і бізнэсу, а таксама падкрэсьліць яе ўклад у сацыяльнае і эканамічнае разьвіцьцё краінаў. Урачыстасьці Дня ставяць мэтаю заахвоціць краіны-ўдзельніцы ААН прыняць меры накіраваныя на падвышэньне дасьведчанасьці людзей пра важнасьць пошты, яе дзейнасьці сярод грамадзкасьці і сродкаў масавай інфармацыі ў нацыянальным маштабе.

Урачыстасьці па ўсім сьвеце рэдагаваць

Штогод Сусьветны дзень пошты адзначаецца па-рознаму ў больш чым 150 краінах сьвету. У некаторых краінах гэты дзень адзначаецца як дзень працы. Шмат якія паштовыя службы выкарыстоўваюць гэтае мерапрыемства, каб прадставіць або прасоўваць новыя тавары і паслугі. Некаторыя пошты ўзнагароджваюць і сваіх лепшых супрацоўнікаў за добрае абслугоўваньне кліентаў.

Праводзяцца філятэлічныя выставы, дні адчыніных дзьвярэй, канфэрэнцыі, сэмінары і майстар-клясы арганізуюцца ў многіх краінах. Таксама праводзяцца культурныя, забаўляльныя і спартовыя мерапрыемствы. Выдаюцца плякаты і адмысловыя сувэніры, зьвязаныя з поштай.

У Беларусі рэдагаваць

Беларуская паштовая служба таксама адзначае Сусьветны дзень пошты. У гэты дзень па ўсёй краіне ў цэнтральных паштовых аддзяленьнях праводзяцца віктарыны, пераможцы якіх атрымоўваюць сувэнірны і падарункі ад паштовай службы. Праводзяцца выставы, дзе людзям распавядаюць пра гісторыю пошты ў Беларусі.[1]

Глядзіце таксама рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць