Міжнародныя стандарты фінансавай справаздачнасьці

тэхнічны стандарт

Міжнаро́дныя станда́рты фіна́нсавай справазда́чнасьці (МСФС; па-ангельску: International Financial Reporting Standards, IFRS) — набор дакумэнтаў, што рэглямэнтуюць правілы складаньня фінансавай справаздачнасьці, неабходнай зьнешнім карыстальнікам дзеля прыняцьця імі эканамічных рашэньняў у дачыненьні прадпрыемства. Стандарты зацьверджаюцца Радаю па Міжнародных стандартах фінансавай справаздачнасьці, разьмешчанай у Лёндане.

Сыстэму МСФС адносяць да ангельска-саксонскай традыцыі фінансавага ўліку. Яна характарызуецца як стандарты, якія грунтуюцца на прынцыпах, у адрозьненьне ад, напрыклад, прынятай у ЗША сыстэмы GAAP, якая вызначаецца як сыстэма, заснаваная на правілах. Гэта азначае, што стандартызацыя МСФС ня ставіць мэтаю дэталізаваць усе працэдуры і мэханізмы фінансавага ўліку, у шматлікіх выпадках аддаючы перавагу даверу да прафэсійнае самастойнасьці бугальтараў, якія пры вырашэньні разнастайных пытаньняў маюць абапірацца на службовае сумленьне і асабістыя прафэсійныя меркаваньні.

Мінуўшчына

рэдагаваць

З мэтаю паляпшэньня і збліжэньня выкарыстаньня фінансавай справаздачнасьці на міжнародным узроўні 29 чэрвеня 1973 року грамадзкія бугальтарскія й аўдытарскія арганізацыі шэрагу краінаў стварылі міжнародную няўрадавую арганізацыю — Камітэт па Міжнародных стандартах фінансавай справаздачнасьці (КМСФС) (анг. International Accounting Standards Committee, IASC)[1]. Угода была падпісаная прафэсійнымі арганізацыямі Аўстраліі, Вялікабрытаніі, ЗША, Ірляндыі, Канады, Мэксыкі, Нідэрляндаў, Нямеччыны, Францыі і Японіі.

З 1981 КМСФС быў цалкам аўтаномным ва ўкараненьні міжнародных стандартаў фінансавай справаздачнасьці і ў пытаньнях абмеркаваньня дакумэнтаў, датычных міжнароднага ўліку. Распрацаваныя стандарты КМСФС выдаваў пад назваю International Accounting Standards (IAS). У рамках рэарганізацыі ў красавіку 2001 року Камітэт быў заменены Радаю па Міжнародных стандартах фінансавай справаздачнасьці, новыя стандарты выдаюцца пад назваю International Financial Reporting Standards (IFRS)[1].

У верасьні 2002 року падпісанае Норўалскае пагадненьне(en), паводле якога СМСФС і Рада па стандартах уліку ЗША прынялі мэмарандум пра канвэргенцыю МСФС і US GAAP[2], а з 2009 року зьнятае патрабаваньне пра ўзгадненьне справаздачнасьці паводле МСФС з US GAAP.

З 2005 року паводле рашэньня Эўрапейскай камісіі ад 2002 року ўсе кампаніі, чые акцыі кватуюцца на біржах Эўропы, рыхтуюць кансалідаваную справаздачнасьць паводле МСФС.

Мэты стандартаў фінансавай справаздачнасьці — скараціць адрозьненьні і выбар трактаваньня ў прадастаўленьні фінансавай справаздачнасьці, палепшыць якасьць і супастаўнасьць інфармацыі, уніфікацыя стандартаў. Адзіныя стандарты дазваляюць ацэньваць і параўноўваць вынікі дзейнасьці розных кампаніяў, у тым ліку на міжнародным узроўні, больш эфэктыўна.

МСФС, у адрозьненьне ад некаторых нацыянальных правілаў складаньня справаздачнасьці, уяўляюць зь сябе стандарты, заснаваныя на прынцыпах, а не на жорстка рэглямэнтаваных правілах. Сэнс заключаецца ў тым, каб у любой практычнай сытуацыі складальнікі маглі трымацца духу прынцыпаў, а не спрабаваць знайсьці лазы ў выразна прапісаных правілах, якія дазволілі б абысьці якія-кольвек базавыя палажэньні. У дакумэнце «Канцэптуальныя асновы фінансавай справаздачнасьці» замацаваныя ўсе базавыя прынцыпы МСФС, у тым ліку прынцып налічэньня(en), прынцып несупыннай дзейнасьці(en), прынцып абачлівасьці(en) і дарэчнасьці[1].

Выкарыстаньне

рэдагаваць

Міжнародныя стандарты фінансавай справаздачнасьці прынятыя абавязковымі ў некалькіх краінах Эўропы.

Сьпіс стандартаў

рэдагаваць
  • IFRS 1 Першае ўжываньне Міжнародных стандартаў фінансавай справаздачнасьці (First Time Application of International Financial Reporting Standards)
  • IFRS 2 Выплата, заснаваная на акцыях (Share-Based Payments)
  • IFRS 3 Аб’яднаньні бізнэсу (Business Combinations)
  • IFRS 4 Дамовы страхаваньня (Insurance Contracts)
  • IFRS 5 Доўгатэрміновыя актывы, прызначаныя дзеля продажу, і перапыненая дзейнасьць (Non-current Assets Held for Sale and Discontinued Operations)
  • IFRS 6 Выведваньне і ацэнка запасаў карысных выкапняў (Exploration for and Evaluation of Mineral Resources)
  • IFRS 7 Фінансавыя інструмэнты: раскрыцьцё інфармацыі (Financial Instruments: Disclosures)
  • IFRS 8 Апэрацыйныя сэгмэнты (Operating segments)
  • IFRS 9 Фінансавыя інструмэнты (Financial Instruments)
  • IFRS 10 Кансалідаваная фінансавая справаздачнасьць (Consolidated Financial Statements)
  • IFRS 11 Супольная дзейнасьць (Joint Arrangements)
  • IFRS 12 Раскрыцьцё інфармацыі пра ўдзел у іншых прадпрыемствах (Disclosure of Interests in Other Entities)
  • IFRS 13 Ацэнка справядлівай вартасьці (Fair Value Measurement)[3]
  • IFRS 14 Рахункі адкладзеных тарыфных карэктовак (Regulatory Deferral Accounts)
  • IFRS 15 Выручка па дагаворах з пакупнікамі (Revenue from Contracts with Customers)
  • IFRS 16 Арэнда (Leases)
  • IFRS for SMEs МСФС для дробных і сярэдніх прадпрыемстваў[4]
  • IAS 1 Прадастаўленьне фінансавай справаздачнасьці (Presentation of Financial Statement)
  • IAS 2 Запасы (Inventories)
  • IAS 7 Справаздачы пра перамяшчэньне грашовых сродкаў (Statement of Cash Flows)
  • IAS 8 Уліковая палітыка, зьмяненьні ў бугальтарскіх ацэнках і памылкі (Accounting Policies, Changes in Accouting Estimates and Errors)
  • IAS 10 Падзеі пасьля сканчэньня справаздачнага пэрыяду (Events After the Reporting Period)
  • IAS 12 Падаткі на прыбытак (Income Taxes)
  • IAS 16 Асноўныя сродкі (Property, Plant and Equipment)
  • IAS 17 Арэнда (Leases)
  • IAS 19 Узнагароджаньні працаўнікам (Employee Benefits)
  • IAS 20 Улік дзяржаўных субсідыяў і раскрыцьцё інфармацыі пра дзяржаўную дапамогу (Accounting for Goverments Grants and Disclosure of Goverment Assistance)
  • IAS 21 Эфэкт ад зьмяненьняў абменных курсаў валют (The Effects of Changing in Foreign Exchange Rates)
  • IAS 23 Выдаткі па займах (Borrowing Costs)
  • IAS 24 Раскрыцьцё інфармацыі пра зьвязаныя бакі (Related Party Disclosures)
  • IAS 26 Улік і справаздачнасьць па пэнсійных плянах (Accounting and Reporting by Retirement Benefit Plans)
  • IAS 27 Асобная фінансавая справаздачнасьць (Separate Financial Statements)
  • IAS 28 Інвэстыцыі ў асацыяваныя і супольныя прадпрыемствы (Investments in Associates and Joint Ventures)
  • IAS 29 Фінансавая справаздачнасьць у гіпэрінфляцыйнай эканоміцы (Financial Reporting in Hyperinflationary Economies)
  • IAS 32 Фінансавыя інструмэнты: прадастаўленьне інфармацыі (Financial Instruments: Presentation)
  • IAS 33 Прыбытак на акцыю (Earnings per Share)
  • IAS 34 Прамежкавая фінансавая справаздачнасьць (Interim Financial Reporting)
  • IAS 36 Абясцэненьне актываў (Impairment of Assets)
  • IAS 37 Рэзэрвы, умоўныя абавязнасьці і ўмоўныя актывы (Provisions, Contingent Liabilities and Contingent Assets)
  • IAS 38 Нематэрыяльныя актывы (Intangible Assets)
  • IAS 39 Фінансавыя інструмэнты: прызнаньне і вымярэньне (Financial Instruments: Recognition and Measurement)
  • IAS 40 Інвэстыцыйная маёмасьць (Investment Property)
  • IAS 41 Сельская гаспадарка (Agriculture)
  1. ^ а б в PwC. Учебное пособие АССА ДипИФР. — 2015. — С. 15.
  2. ^ IFRS. Memorandum of Understanding.
  3. ^ Приказ Минфина России от 18 июля 2012 года № 106н, о введении в действие и прекращении действия международных стандартов финансовой справаздачнасьці на территории Российской Федерации.
  4. ^ IFRS for SMEs. Международный Стандарт Финансовой Отчетности (IFRS) для предприятий малого и среднего бизнеса.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць