Мюнстэр (сыр)
Мюнстэр, таксама Мюнстэр-Жэрамэ (па-француску: Munster, Munster-géromé) — мяккі францускі сыр з каровінага малака, з адмытаю скарынкаю, адзін з найстаражытнейшых у Эўропе. Мае моцны, характэрны водар і смак.
Гісторыя
рэдагавацьСыр «Мюнстэр» пачалі вырабляць у 660 годзе манахі-бэнэдыктыны ў кляштары, вакол якога ўзьнік горад Мюнстэр. Яго вытворчасьць хутка распаўсюдзілася і ў заходнім кірунку, на іншы бок Вагезаў (у сучаснай Лятарынгіі), пераважна ў раён гораду Жэрармэр (адсюль яго другая назва — Мюнстэр-Жэрамэ).