Мэтамарфічныя горныя пароды
(Перанакіравана з «Мэтамарфічныя пароды»)
Мэтамарфічныя горныя пароды — прадукт зьмены структуры, мінэральнага і часткова хімічнага складу магматычных і асадкавых горных парод.
Пры мэтамарфізьме адбываецца перакрышталізацыя зыходных мінэралаў і ўтварэньне новых, больш устойлівых. Адрозьніваюць эндагенны мэтамарфізм (з удзелам унутрызямных тэмпэратураў, ціску, флюідаў) і касмагенны (узьнікае ў астраблемах пад узьдзеяньнем на пароды ўдарных хваляў пры падзеньні буйных метэарытаў.
Рэгіянальна-мэтамарфічныя пароды ўтвараюць вялікія аб’ёмы, часта маюць лупняковую або слаістую структуру (напр. амфібаліты, крышталічныя лупнякі, гнэйсы). Кантактна-мэтамарфічныя пароды займаюць малыя аб’ёмы, фармуюцца вакол магматычных цел, на невялікай глыбіні, пры лякальна высокіх тэмпэратурах.