Мэсынская пратока
(Перанакіравана з «Мэсынскі праліў»)
Мэсы́нская пратока (па-італьянску: Stretto di Messina) — пратока паміж усходнім берагам Сыцыліі й паўднёвым берагам Калябрыі. Шырыня ў самым вузкім месцы пратокі — 3,1 км, каля гораду Мэсыны — каля 5,1 км. Натуральныя формы берага й скалаў, а таксама віры ў гэтым месцы зьвязваюць зь легендай пра Сцылу й Харыбду.
Мэсына звязана паромнай пераправай з паўвостравам з гарадамі Віла Сан-Джовані й Рэджа-ды-Калябрыя ў Калябрыі.
У 1957 годзе праз Мэсынскую пратоку была пабудавана ЛЭП 220 кВ. Ейныя пілёны лічуцца самымі высокімі ў сьвеце. Гэта лінія электраперадачы была заменена на падводны кабель, але пілёны былі захаваны й зьяўляюцца мясцовай выдатнасьцю.